Паведамлення аб магчымым нанясенні кропкавых удараў па ўкраінскай тэрыторыі з'яўляюцца бязглуздзіцай, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
«Гэта бязглуздзіца, тут няма чаго каментаваць. Гэта няпраўда», — цытуе Пяскова ПРАЙМ.
Пра тое, што кіраўніцтва Расіі нібыта разглядаюць магчымасць нанясення удараў высокадакладнай зброяй па тэрыторыі Украіны сёння са спасылкай на крыніцы ў Крамлі напісала газета «КоммерсантЪ».
Учора віцэ-спікер Савета Федэрацый РФ Яўген Бушмін, які прадстаўляе ў палаце Растоўскую вобласць, у сваю чаргу прапанаваў «выкарыстоўваць кропкавую зброю, у тым ліку як Ізраіль».
Чытайце таксама:
Расія пагражае Украіне «жорсткімі дэмаршамі» і кропкавымі ўдарамі