14.07.2014 / 17:11

Памерла Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Надзін Гордзімер 2

Паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца і паэтка Надзін Гордзімер, якая стала ў 1991 годзе лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры, памерла ў ПАР на 91-м годзе жыцця.

Пісьменніца памерла ў сваім доме ў Ёханэсбургу вечарам у мінулую нядзелю ў атачэнні членаў сям'і.

Надзін Гордзімер нарадзілася ў 1923 годзе ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Ёханэсбурга. Яе бацькамі былі габрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар'еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне «Заўтра прыходзь зноў» (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15 гадоў.

Сусветную вядомасць Гордзімер атрымала за свой раман «Народ Джулая», які выйшаў у свет у 1981 годзе. Аснову большасці сюжэтаў твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР.

0
? / Адказаць
14.07.2014 / 19:39
Чытаў хто?
0
ГОсьць1 / Адказаць
15.07.2014 / 09:46
Яна і Алекс ла - Гума - афрыканскія песьняры... PS. у 1923 габрэяў не было, былі жыды ці яўрэі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру