Што такое цуд? У кожнага знойдзецца свой адказ на гэтае пытанне, а можа і не знойдзецца ўвогуле…

Кожны год каля Мірскага замка здараецца свой маленькі цуд (лац. mirum), пастаянна пашыраючы маштаб падзеі і склад удзельнікаў.

Сёлета фестываль працягвае рух у абраным кірунку, выкарыстоўваючы ўвесь назапашаны досвед, свежыя думкі і эмоцыі. Склад удзельнікаў працягвае прыбываць у якасці, не здаючы ў колькасці, бо даць жывы выступ або адыграць сэт ля муроў гістарычнай каштоўнасці жадаюць многія замежныя і айчынныя артысты.

Склад удзельнікаў абвяшчаецца паступова, але цяпер ужо вядома, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел грузінская джазавая спявачка і кампазітар Ніно Катамадзэ і гурт «Інсайт» і беларускі яскравы электронны калектыў з этна-душой Палесся – «Шума». Вядома таксама, што з жывым выступам на фестывалі адыграюць наступныя выканаўцы: Мігле Вільштэйн (Літва, пры падтрымцы літоўскай амбасады ў Беларусі), Сафі Вілі (Украіна), Ніна Карлсан (Расія), «ЭтДжазз» (Англія), «ФантастыкМэн» (Аўстралія). Асобная сцэна будзе з беларускімі электроннымі музыкамі. Пра шмат якія імпрэзы і сюрпрызы мы распавядзем пазней.

Ніно Катамадзэ (Грузія)

Ніно Катамадзэ (Грузія)

Мігле Вільштэйн (Літва)

Мігле Вільштэйн (Літва)

«Шума» (Беларусь)

Ніна Карлсан (Расія)

Сафі Вілі (Украіна)

Фэст пачнецца 9 жніўня а 18.00. Квіткі можна набыць праз распаўсюдніка на сайце kvitki.by.

За абвяшчэннем артыстаў і іншымі навінамі сачыце на сайце фестывалю, а таксама на сайце «Нашай Нівы» – NN.BY. Сустрэнемся ля Мірскага замка!

Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «МірумГрадГатэль» УНП 691155424

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0