Беларуская дэлегацыя 14 ліпеня ўзяла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Парыжы з нагоды Нацыянальнага свята Францыі і стагоддзя пачатку Першай сусветнай вайны.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, асаблівасцю урачыстасцяў стала запрашэнне нацыянальных дэлегацый краін-удзельніц Першай сусветнай вайны, у тым ліку Беларусі. Традыцыйны парад у гэтым годзе адкрыўся шэсцем штандарных групаў запрошаных вайсковых дэлегацый. Беларускі дзяржаўны сцяг па Елісейскіх палях пранеслі вайскоўцы роты ганаровай варты Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Завяршыла парад тэатралізаванае прадстаўленне, якое сімвалізуе мір, у выкананні моладзевых дэлегацый з 68 краін, у тым ліку прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».

Ва ўрачыстасцях у Парыжы ўзялі ўдзел прэзідэнт Франсуа Аланд, члены французскага ўрада, кіраўніцтва Нацыянальнай асамблеі Францыі. Завяршыліся яны канцэртам класічнай музыкі на Марсавым Полі і святочным феерверкам з Эйфелевай вежы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?