Пракуратурай Гомельскай вобласці ў суд адпраўлена крымінальная справа па абвінавачанні жыхароў Веткі ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. 

Раней неаднаразова судзімы 46-гадовы мужчына і 19-гадовы малады чалавек у снежні 2013 года ноччу праніклі ў дом пенсіянеркі, жыхаркі Веткі. Спачатку абвінавачваныя ўкралі ў яе каля 50 кілаграмаў бульбы, схаваўшы яе за межамі дома. Скарыстаўшыся тым, што гаспадыня спіць, паўторна праніклі ў яе дом. Гаспадыня, якая прачнулася, не магла аказаць супраціўленне злачынцам. Яе жорстка збілі, а затым задушылі, паведаміла старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Надзея Самусева. 

Для ўтойвання слядоў забойства абвінавачваныя падпалілі паперу ў печы на кухні і адкрылі вентылі чатырох канфорак газавай пліты. Для большай верагоднасці выбуху каля газавай пліты пакінулі ўключаным у сетку электрычны фен. Будучы ўпэўненымі ў тым, што адбудзецца выбух газу і пажар, абвінавачваныя імітавалі неасцярожнасць пацярпелай пры курэнні ў ложку, уставіўшы ў рот гаспадыні раскураную цыгарэту і пашкодзіўшы запаленай запалкай футболку, у якой была жанчына. 

З дома злачынцы забралі медалі «30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «Ветэран працы», нагрудныя значкі і розныя дробязі: бутэльку віна, цыгарэты, сонцаахоўныя акуляры. 

Аднак пажар, у выпадку ўзнікнення якога маглі б пацярпець і суседнія дамы, не здарыўся. 

Следчым камітэтам следчага ўпраўлення УСК па Гомельскай вобласці сабраныя доказы вінаватасці абвінавачваных. Ім ставіцца ў віну ўчыненне наўмыснага забойства з карыслівых пабуджэнняў, звязанае з разбоем, крадзеж, разбой, замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, утойванне злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0