Літоўцы прапануюць стварыць паміж гарадамі‑пабрацімамі трасу для раварыстаў. Пытаньне разглядаецца ў часе сустрэчы кіраўнікоў местаў.
Паводле намесьніцы старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірыны Сенчанкавай, праект ужо рэалізаваны зь літоўскага боку мяжы, а гарадзенцам прапануецца завяршыць яго са свайго боку.
На сустрэчы кіраўнікоў Горадні і Друскенікаў абмяркоўвалася таксама пытаньне аднаўленьня чыгуначнага маршруту паміж гарадамі, паведамляе БЕЛТА.