Канцлера Германіі «затролілі» ў сацсетках з-за сумніўнай пазіцыі па агрэсіі Расіі ў Украіне.

Старонка Ангелы Меркель напоўненая каментарамі украінцаў і тых карыстальнікаў, хто ім спачувае.

«Danke, Frau Ribbentrop» («Дзякуй, фрау Рыбентроп») — часцей за ўсё менавіта гэтую фразу пішуць на старонцы канцлера абураныя двурушніцкай пазіцыяй ключавога гульца Еўрасаюза людзі. Зрэшты, варта было ёй падзяліцца фота ад DFB-Team, як і там працягнуліся недвухсэнсоўныя абвінавачванні Меркель у спробе дамовіцца з Пуціным аб падзеле сфер уплыву накшталт сумна вядомага пакта Молатава-Рыбентропа.

Раней паведамлялася, што Меркель падтрымала ідэю Пуціна аб перамовах з тэрарыстамі на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?