Лідар забароненага ў Беларусі гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок стаў героем дакументальнай стужкі, якая выйшла ў эфір на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у нядзелю, 13 ліпеня. Фільм «Зорнае жыццё. Цела як інтымны дзённік» быў зняты ўкраінскім тэлеканалам СТБ. Стужка прысвечаная заходнім і постсавецкім зоркам, якія перамаглі сваіх «дэманаў» і зафіксавалі гэта ў выглядзе татуіроўкі.

Сярод іншых распавядалася і гісторыя «перанараджэння» Сяргея Міхалка, які здолеў справіцца з алкаголем і наркотыкамі, падняцца з самага дна і працягнуць займацца музыкай. Усё гэта знайшло адлюстраванне на целе музыкі ў выглядзе тату, сэнс якіх тлумачаць аўтары стужкі.

Відаць, БТ закупіла фільм не гледзячы. Акрамя ўласна Міхалка, дэманструецца ўрывак кліпа «Не быць скотам» з кадрамі, на якіх добра відаць герб «Пагоня», а таксама кавалкі канцэртаў, дзе публіка трымае ў руках бел-чырвона-белыя сцягі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?