Іван Луцкевіч |
Вось як ацаніў гэтую асобу ў інтэрв’ю Еўрарадыё складальнік кнігі, гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч:
«Гэта быў ідэаліст, фанатык беларускай ідэі, беларускай справы. Такіх людзей цяпер трэба пашукаць…»
У савецкія часы імя Івана Луцкевіча, як аднаго са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, замоўчвалася. Анатоль Сідарэвіч з сумам кажа, што не змянілася гэтая сітуацыя і цяпер:
«Ведаеце, Іван Луцкевіч нікому цяпер не цікавы. Ён не цікавы цяперашняй дзяржаве, якая «вырасла на яго плячах». І ён не цікавы «незалежнаму грамадству». І не цікавы сучасным палітычным сілам, у тым ліку сацыял‑дэмакратыі…
Таму гэта чыста прыватная ініцыятыва, таму кніжка выйшла накладам усяго 200 экзэмпляраў».