Беларусь адкрыта дэманструе ўсяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасных няпростых умовах Беларусь забяспечвае свой суверэнітэт, абапіраючыся як на ўласныя сілы, так і на ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве, АДКБ, на дружалюбныя краіны. «Мы адкрыта дэманструем усяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі. Для гэтага ў нас створана сучасная армія, здольная адэкватна рэагаваць на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспецы і надзейна абараняць мірную працу беларускага народа», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, асабовы склад Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў мае высокі маральны дух і аўтарытэт у беларускім грамадстве, а нацыянальная ваенная школа дае магчымасць рыхтаваць ваенных спецыялістаў у інтарэсах абароны дзяржавы па ўсім спектры спецыяльнасцей — ад тактычнага да стратэгічнага ўзроўняў кіравання. «Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі прызнаны далёка за межамі Беларусі. Сведчанне таго — зацікаўленасць ваенных ведамстваў многіх краін у абучэнні спецыялістаў для сваіх узброеных сіл менавіта ў нашых ваенных навучальных установах», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўмацаванне бяспекі дзяржавы — працэс няспынны.

Пры гэтым кампетэнтнасць у сваёй галіне, выпрацоўка ўзважаных і абгрунтаваных рашэнняў, дысцыпліна, вытрымка, асабістая адказнасць за даручаны напрамак дзейнасці былі і застаюцца асноўнымі якасцямі беларускіх афіцэраў. «Вам давядзецца вырашаць складаныя і адказныя задачы падтрымання баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, аховы дзяржаўнай граніцы і грамадскага парадку, забеспячэння бяспекі грамадзян і аб'ектаў народнай гаспадаркі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама акцэнтаваў увагу афіцэраў на тым, што адным з прыярытэтных напрамкаў іх дзейнасці павінна стаць умацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў.

«Але самае галоўнае — вам трэба будзе абучаць і выхоўваць падначаленых, якія нарадзіліся і выраслі ў суверэннай краіне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Народ Беларусі даверыў вам самае дарагое — сваё мірнае сучаснае і будучыню. Будзьце дастойны гэтага даверу», — даў наказ беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?