Тэлеканал «Дождь» змяняе сістэму і кошт падпіскі з 10 ліпеня 2014 года. Падпіска на «Дождь» цяпер будзе каштаваць 480 рублёў у месяц ці 4800 рублёў у год.

Пры гэтым опцыі, якія ўключаюцца ў падпіску, істотна пашыраюцца:

• прамы эфір у HD (на ўсіх прыладах)

• доступ да платных праграм у архіве

• удзел у выбарах Грамадскага Савета (і галасаваннях па важных пытаннях дзейнасці тэлеканала Дождь)

• time-shift (функцыя для адмоткі эфіру на 3 гадзіны таму на сайце і ў Smart TV. Будзе рэалізавана да 2014/10/01).

Таксама з'явіцца 2 віды больш дарагіх падпісак на месяц — для адключэння рэкламы на сайце і наведвання мерапрыемстваў «Дождя».

Акрамя гэтага, на «Дождь» у хуткім часе з'явіцца так званая сістэма «падвешанай падпіскі». Тыя гледачы, у якіх ёсць магчымасць, будуць аплачваць падпіску не толькі сабе, але і тым, хто не можа сабе гэтага дазволіць. Гэтая сістэма была апрабаваная падчас марафону «Дні незалежнасці» і выдатна сябе зарэкамендавала.

Генеральны дырэктар «Дождя» Наталля Сіндзеева падрабязна распавяла аб сістэме новай падпіскі ў сваім блогу і праграме: «Пераход на новую сістэму падпіскі — гэта добраахвотны выбар кожнага гледача. Разумею, гэта рашэнне можа кагосьці раззлаваць або, што зусім ужо сумна, пакрыўдзіць. Але «гэты свет прыдуманы не намі, гэты свет прыдуманы не мной». У апошнія паўгода я вымушана шукаць выхад з самых, здавалася б, бязвыхадных сітуацый. <…> І вось новы віток гэтага шляху. Мне здаецца, што мы павінны стварыць тэлеканал, які жыве выключна за кошт падпіскі. Гэта будзе нябачаны і нечуваны прэцэдэнт для Расіі».

Аплаціць новую падпіску можна ўжо зараз па гэтай спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?