Жыхар Гомеля 1986 года нараджэння, які працаваў метадыстам у адной з устаноў адукацыі абласнога цэнтра, падазраецца ў забойстве маці 1954 года нараджэння. Пра падрабязнасці злачынства паведаміў журналістам 15 ліпеня начальнік Гомельскага гарадскога аддзела СК Аркадзь Траццякоў. 

Паводле яго слоў, забойства было ўчынена раніцай 3 ліпеня. Малады чалавек раней жыў у ЗША і там уцягнуўся ў спажыванне курыльных сумесяў. Вярнуўшыся дамоў, не кінуў згубную прывычку. Маці спрабавала дапамагчы яму адолець залежнасць, але безвынікова. 

Відавочна, ужыванне курыльных сумесяў згубна адбілася на псіхіцы мужчыны. Раніцай 3 ліпеня, паводле слоў магчымага забойцы, ён пачуў нейкі голас, які загадаў яму: «Вазьмі нож і забі маці». Жанчына, якой было нанесена больш за 20 удараў нажом, сканала ў бальніцы. 

Падазроны змешчаны пад варту. Ідзе следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?