Рух тралейбусаў па маршруце №12 у Мінску ад ДС «Лермантава» да ДС «Карастаянавай» зменіцца з 1 жніўня, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве (ГП) «Мінсктранс».

У сувязі з вельмі нізкім пасажырапатокам на ўчастку ад ДС «Карастаянавай» да пл. Бангалор з 1 жніўня з боку ДС «Лермантава» скарачаецца траса тралейбуснага маршруту №12 да прыпыначнага пункта «пл. Бангалор» з разваротам правымі паваротамі вакол квартала (вул. В.Харужай — вул. М. Багдановіча — вул. Сурганава — вул. Куйбышава ). Маршруту будзе прысвоеная новая назва ДС «Лермантава» — пл. Бангалор».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?