Сп-ня Эргма і Юлія Дарашкевіч

Выстава Юліі Дарашкевіч «Беларусь, адбітак эпохаў» арганізаваная пры падтрымцы эстонскага парлямэнту і фонду «Адкрытая Эўропа». Зь беларускага боку выставу падтрымала інтэрнэт‑суполка «Трэці шлях».

Адкрыцьцё выставы ў эстонскім парлямэнце адбылася 15 лістапада. На ўрачыстасьці прысутнічалі эстонскія дэпутаты, прадстаўнікі грамадзкасьці і беларускай грамады. Перад прысутнымі выступілі сьпікер парлямэнту Эстоніі Эне Эргма, а таксама дэпутат парлямэнту Сільвэр Мэйкар.

Выстава працягнецца два тыдні.

Здымкі з адкрыцьця выставы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?