Міжведамасная камісія Украіны па міжнародным гандлі вырашыла ўвесці мыта на імпарт піва соладавага, гумовых шын і халадзільнікаў з Беларусі ў памеры 60,05% ад мытнага кошту да 31 снежня 2016 года.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні камісіі, пішуць «Украінскія навіны».

МКМТ 1 ліпеня 2014 г разгледзела справаздачу Мінэканомікі «Аб выніках расследавання дыскрымінацыйных або несяброўскіх дзеянняў з боку Беларусі адносна законных правоў і інтарэсаў суб'ектаў замежнаэканамічнай дзейнасці Украіны — украінскіх вытворцаў-экспарцёраў браварнай галіны».

Па выніках яго разгляду камісія вырашыла ўвесці спецыяльную пошліну ў дачыненні да імпарту ў Украіну наступных тавараў з Беларусі:

— піва соладавае, якое класіфікуецца згодна з Украінскай класіфікацыяй тавараў знешнеэканамічнай дзейнасці (УКТ ЗЭД) па таварнай пазіцыі 2203;

— гумовыя шыны, якія класіфікуюцца згодна з УКТ ЗЭД па кодах 4011 10 00 90, 4011 20 10 00, 4011 20 90 00, 4011 61 00 00 і 4011 92 00 00..

- халадзільнікі, якія класіфікуюцца згодна з УКТ ЗЭД па кодах 8418 10 80 10, 8418 10 80 91, 8418 10 80 98, 8418 21 91 00, 8418 50 19 00.

Рашэнне камісіі уступае ў сілу праз 10 дзён з дня яго апублікавання (апублікавана 16 ліпеня).

Як вядома, пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі беларускі ўрад увёў абмежавальныя мыты на імпарт украінскага піва, бо яно выцясняла беларускае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0