16.07.2014 / 14:02

На каву ў кнігарню! 1

Адкрыццё літкавярні ў Мінску — 16 ліпеня

 

Юрый Станкевіч — твар сучаснай літаратуры. 

Кнігарня «Галіяфы» сёння ладзіць імпрэзу, прымеркаваную да адкрыцця сваёй летняй кавярні. Побач з кнігарняй з’явіліся столікі, за якімі можна выпіць кавы і пагартаць кніжку. Тое, што распаўсюджана на Захадзе, у Беларусь толькі-толькі прыходзіць. І гэта радуе.

У імпрэзе возьмуць удзел Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Сыс, Сяргей Верацела, Леанід Нарушэвіч (гурт «Князь Мышкін»). Будуць таксама прэзентаваныя магніты з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў.

Кнігарня «Галіяфы» (Мінск, вул. Валгаградская, 4а). Пачатак а 19.00.

 

СМ

0
бульбон / Адказаць
16.07.2014 / 14:32
Кнігарня «Галіяфы», а ці будзе вашая кавярня даступная для людзей на інвалідных вазках?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру