За перагляд фармату ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» выказаўся міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. 

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве 16 ліпеня ён выказаўся за выкарыстанне больш індывідуальнага падыходу. «У маі наступнага года будзе саміт кіраўнікоў дзяржаў ЕС і Усходняга партнёрства. Я думаю, што гэта той час, каб перагледзець Усходняе партнёрства», — сказаў ён. Паводле слоў дыпламата, рэформа падыходаў да супрацоўніцтва ў межах УП наспела пасля падпісання Украінай, Грузіяй і Малдовай пагадненняў аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. 

Рынкевічс таксама заявіў, што Латвія падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за цэласнасць, і лічыць, што ўрад краіны мае права рабіць захады, неабходныя для аднаўлення кантролю над тэрыторыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?