У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім відавочцы знялі на мабільны тэлефон працу сістэмы залпавага агня «Град». Сцвярджаецца, што запіс зроблены каля расійскага горада Гукава на ўкраінскай мяжы.

Следам інтэрнаўты адшукалі на Google Maps месца ў Растоўскай вобласці, вельмі падобнае да таго, у якім здымалася відэа. Можна зірнуць і яшчэ адну мапу.

Раней украінскія афіцыйныя асобы дапускалі версіі, што часам абстрэл з «Градаў» вядзецца з тэрыторыі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0