Жыхар амерыканскага горада Сіэтл выпадкова спаліў свой дом, калі спрабаваў забіць павука.

Фота з сайта Komonews. 

Фота з сайта Komonews. 

Мужчына пабачыў членістаногае ў пральні і вырашыў знішчыць яго. Для гэтага гаспадар дома ўзяў аэразольны балон з фарбай, падпаліў струмень запальнічкай і накіраваў яго на жывёлу, перадае партал Komonews

Нажаль, полымя перакінулася на рэчы ўнутры пакоя, а мужчына не здолеў пагасіць пажар самастойна.

Пажарныя змаглі захаваць дом, аднак прычыненыя шкода ацэньваецца ў 60 тысячаў даляраў.

Падобны выпадак адбыўся ранеў у Канзасе, дзе 34-гадовая жанчына спаліла свой двухпавярховы дом, калі намагалася знішчыць павука з дапамогой аэразолю і запалак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?