Прысуд суда Цэнтральнага раёна Гомеля абскарджваўся ў вышэйшай інстанцыі, але абласны суд пакінуў яго ў сіле.

Згвалтаванні здзяйсняліся з 2008 па 2013 год. Дзяўчынцы ў 2008 годзе было 11 гадоў.

Маці дзяўчынкі і айчым (раней ён быў судзімы) працавалі на прадпрыемствах у розныя змены. Маці, па яе словах, нічога не падазравала. У 2013 годзе, калі пацярпелай было 16 гадоў, яна распавяла пра гвалт з боку айчыма суседзям, тыя паведамілі пра гэта маці і ў міліцыю. На той момант айчым, уступаючы з дзяўчынкай у палавыя кантакты, задобрываў яе грашыма.

На судзе высветлілася такая падрабязнасць з жыцця злачынцы: ён не ўмеў чытаць.

Прычым скончыў 9 класаў і ПТВ, атрымаў пасведчанне кіроўцы, уладкаваўся на працу. Ён растлумачыў на судзе, што яго выхоўвала цётка, яна яму начытвала матэрыялы па праграме школы і ПТВ, правілы дарожнага руху, а ён усё запамінаў і пазней здаваў іспыты.

Судова-медыцынская экспертыза прызнала яго нармальным.

Матывацыя злачынных дзеянняў мужчыны была простая: фізіялагічная цяга.

На судзе ён часта мяняў свае паказанні і віну не прызнаваў, не адмаўляючы пры гэтым, што ўступаў у палавыя кантакты з дзяўчынкай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?