Каля мяжы Расіі і Украіны збіты пасажырскі самалёта «Боінг-777» малайзійскай авіякампаніі.

Лайнер выконваў рэйс Амстэрдам—Куала-Лумпур. Самалёт упаў за 80 кіламетраў ад Данецка.

«Лайнер упаў недалёка ад населенага пункта Снежнае, паблізу ад Данецка, дзе ідуць баі», — паведаміла крыніца «Інтэрфакса».

На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа. Удакладняецца, што самалёт ляцеў на вышыні 10 кіламетраў.

«Украінская праўда» сцвярджае, што самалёт быў збіты. Выданне піша, што раней сепаратысты атрымалі зброю, якой можна збіваць самалёты на вялікай вышыні.

Яшчэ да таго, як стала вядома пра трагедыю з пасажырскім лайнерам, сепаратысты заявілі, што збілі транспарты самалёт украінскіх сілавікоў. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў суполцы «Зводкі Стралкова» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», а таксама на расійскім партале Lifenews.

«Папярэджвалі ж — не лятаць у нашым небе», — нібыта заявіў лідар сепаратыстаў Ігар Стралкоў.

Пазней гэтае паведамленне знікла з старонкі Стралкова,

замест яго з'явілася іншае, у якім ён адмаўляе датычнасць баевікоў «ДНР» да збіцця «Боінга».

На борце самалёта было 280 пасажыраў, сярод якіх 80 дзяцей, і 15 членаў экіпажа.

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на крыніцу ва ўзброеных сілах Украіны. «Збіць самалёт з мабільнага ПЗРК, у прыватнасці ПЗРК «Ігла» немагчыма, для гэтага патрэбныя як мінімум зенітныя сістэмы «Бук», — кажа крыніца.

Па словах крыніцы, агонь па лайнеры вёўся з раёна, занятага тэрарыстамі і расійскімі наймітамі -

украінскіх сіл СПА і ўкраінскіх войскаў там няма. У той жа час, недалёка ад маршруту лайнера пралягаў маршрут украінскага вайскова-транспартнага Іл-76, які накіроўваўся для скіду грузаў блакаваным украінскім войскам. Прадстаўнік Мінабароны Украіны лічыць, што расейская СПА дала цэлеўказанне на знішчэнне ўкраінскага самалёта, але ў выніку памылкі ракетны ўдар быў нанесены па цывільным авіялайнеры.

Раднік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка сцвярджае, што тэрарысты маюць абсталяванне, здольнае збіваць самалёты на вялікай вышыні.

Самалёт быў збіты «з ласкава перададзенага Пуціным зенітна-ракетнага комплексу «Бук», - піша ён у сваім Фэйсбуку.

Па словах А.Герашчанкі, у чацвер раніцай мясцовыя жыхары зафіксавалі перасоўванне комплексу «Бук» з боку Тарэза ў Снежнае.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ад імя дзяржавы выказаў глыбокія і шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, паведамляе УНІАН. Ажыццяўляюцца ўсе магчымыя пошукава-выратавальныя мерапрыемствы, адзначыў ён.

Прэзідэнт Украіны ініцыюе стварэнне Дзяржаўнай камісіі з прыцягненнем спецыялістаў ICAO (Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі — International Civil Aviation Organization) і іншых міжнародных структур для расследавання трагедыі з самалётам Боінг-777 ў Данецкай вобласці.

Як падкрэсліў Парашэнка, за апошнія дні гэта ўжо трэці трагічны выпадак пасля таго, як з расійскай тэрыторыі быў збіты самалёты Ан-26 і Су-25 Узброеных сіл Украіны. «Мы не выключаем, што гэты самалёт таксама быў збіты, і падкрэсліваем, што Узброеныя сілы Украіны не здзяйснялі ніякіх дзеянняў па паражэнне цэляў у паветры», - адзначыў ён.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што са збітага самалёта выпала больш за дзесятак целаў.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы «Еўрамайдану» у Фэйсбуку. «Вось што пішуць мясцовыя жыхары: «Тэлефанавалі сваякі з сяла Рассыпнога: са збітага самалёта выпала больш за дзесятак трупаў азіяцкага выгляду (в'етнамцы ці кітайцы) без адзення. Абломкі і трупы ўпалі на прыватны сектар пасёлка, і каля бальніцы. Людзі ў ваеннай форме збіраюць і вывозяць трупы».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?