Дзіўна, але агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў Росавіяцыі паведаміла, што «верагоднай мэтай ўкраінскай ракеты, якая патрапіла ў малазійскі «Боінг», мог быць самалёт прэзідэнта Расіі».

Аб гэтым перадае расійская тэлекампанія «Звязда».

«Магу сказаць, што борт нумар адзін і малазійскі «Боінг» перасякаліся ў адным і тым жа пункце і на адным эшалоне. Гэта адбылося каля Варшавы на 330-м эшалоне на вышыні 10100 метраў. Борт нумар адзін быў там у 16:21 мск, малазійскі самалёт — у 15:44 па маскоўскім часе», — заявіў чыноўнік.

Ён дадаў, што «контуры самалётаў у цэлым падобныя, лінейныя памеры таксама вельмі падобныя, а што датычыцца расфарбоўкі, то на досыць аддаленым адлегласці яна практычна ідэнтычная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0