Як ставяцца да паходу квартэту «пакрыўджаных» рок‑музыкаў да намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага іншыя музыкі, якія таксама не аблашчаныя ўладай?
Кася Камоцкая, салістка гурту «Новае неба», неаднаразовая «Рок‑князёўна», мяркуе, што ня трэба наагул гэты ўчынак музыкаў занадта «раздзьмуваць». Яна выказалася так:
«Канечне, стаўлюся я да гэтага кепска, вельмі‑вельмі скэптычна. Але хай гэта будзе на іх сумленьні. Што тут скажаш? Дыялёг коткі з мышкай называецца.
«Па‑мойму, няма сэнсу. Магчыма, трэба размаўляць палітыкам, прадусарам, а не рок‑музыкантам. У іх зусім іншыя функцыі».
«Ну, добра, няхай атрымліваюць пляцоўкі. Будуць сьпяваць, унутрана цэнзуруючы сябе. Сьпяваць толькі тое, што падабаецца ўладам. Чаму не? Я ж кажу: дыялёг кошкі з мышкай».
«Калі з гэтага будзе нейкі толк, то добра. Іншых выхадаў, мне здаецца, няма. Нармальна, калі гэта выльецца ў нешта, будзе файная справа. Я б не сказаў, што ў гэтым нешта дрэннае. Малайцы».
«Ну як паразуменьне… Трэба проста імкнуцца знаходзіць нейкае выйсьце з гэтага становішча, тады можа і будзе нейкі толк. А калі проста сядзець і нічога не рабіць — нічога і ня будзе».
«Мне гэта ўсё падаецца вельмі дзіўным і ненармальным, зусім ненармальным. Таму што з майго боку няма даверу да ўладаў. І з боку Праляскоўскага, мне падаецца, тут таксама адбываецца нейкая цікавая гульня. Ня ўсё так проста, як ён кажа. Але мне непрыемна, нават сорамна за ўсіх музыкаў. Што гэта будзе? Прычасаныя тэксты? Каму яны патрэбны? У кожнага чалавека найперш павінна быць свая пазыцыя грамадзянская. Тое, што хлопцы зараз кажуць: маўляў, ня трэба ні пад якімі сьцягамі граць — дык, тады ўвогуле можа ня трэба граць? Мне насамрэч сорамна за ўсіх музыкаў».