Свет33

Парашэнка: Украінскай арміі прыйдзецца змяніць тактыку

«З боку Расіі» ўжываюцца «Грады» і зенітныя ракеты. Таму рыхтуецца «перадыслакацыя» і, магчыма, частковая мабілізацыя.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. «Мы маем прамыя і даказаныя выпадкі адкрыцця супраць Украіны агню з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Ёсць відэадоказы, ёсць неабвержныя разлікі, паказанні, спадарожнікавыя фотаздымкі, іншая доказная база», — паведаміў Парашэнка.

На сёння ўкраінцам супрацьстаіць праціўнік, які мае на ўзбраенні мацнейшыя сістэмы залпавага агню і супастаўныя сістэмы СПА.

Па словах прэзідэнта Украіны, ёсць доказы прымянення з боку Расеі сістэм залпавага агню «Град», зенітна-ракетных сістэм супраць самалётаў. «Гэта пераводзіць канфлікт у зусім іншую плоскасць», — сказаў Парашэнка.

Парашэнка хваліў сілавікоў, частка якіх апынулася ў фактычным атачэнні на ўкраінска-расійскай мяжы: «Мужнасць і гераізм украінскіх воінаў, якія ўтрымліваюць пад агнявым кантролем расійска-ўкраінскую мяжу, — дзівосная. Мы ганарымся нашымі дэсантнікамі 79 брыгады, нашымі мотастралкамі 72-й брыгады, нашымі спецназаўцамі».

Асобна ён адзначыў падраздзялення Нацыянальнай гвардыі, якія «рашуча супрацьстаялі ў баі праціўніку, які быў ідэнтыфікаваны як расійскія вайскоўцы». «Яны ўдалым манеўрам адышлі на апорны пункт і не толькі абаранілі, сарвалі аперацыю праціўніка, але і перайшлі ў наступ», — сказаў прэзідэнт.

Парашэнка паведаміў, што толькі за ўчорашні дзень былі збітыя 3 ўкраінскія самалёты.

«Майстэрства нашых лётчыкаў дазволіла захаваць два самалёты, мы страцілі толькі адзін самалёт, два пасадзілі на аэрадром, і я прыняў рашэнне аб прадстаўленні да дзяржаўных узнагарод абодвух пілотаў», — паведаміў ён.

Прэзідэнт паведаміў, што па яго даручэнні Генеральны штаб цяпер плануе перадыслакацыю войскаў.

«Мы мяняем тактыку, якая дазволіць нам якасна дзейнічаць ва ўмовах непасрэднага прыцягнення узброеных сіл замежных дзяржаў», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на пасяджэнні СНБА будзе прааналізавана магчымасць і неабходнасць частковай мабілізацыі.

Таксама на пасяджэнні будзе заслуханы старшыня дзяржаўнага канцэрна «Украбаронпрам» Раман Раманаў. Краіны Захаду адмовіліся пастаўляць Украіне вайсковую тэхніку, таму краіна можа разлічваць толькі на ўласную абаронку.

«Рашучая воля нашага народа да перамогі абавязкова прывядзе да перамогі», — сказаў Парашэнка.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць