Леанід Калашнікаў, намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах, заявіў, што не важна, хто збіў Боінг.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «Дождь». На пытанне журналіста аб важнасці высвятлення вінаватага ў сітуацыі, Калашнікаў адказаў «А што вам лягчэй стане, калі вы даведаецеся?».

«Вы высвятляеце, што трэба караць. А той, хто націснуў кнопку з іншага разліку, не павінен быць пакараны ці што? І тыя, і іншыя павінны быць пакараныя. Я кажу пра тое, што небяспечна сёння. Вось што дрэнна. Вы сёння спрабуеце знайсці таго, хто націснуў кнопку, а не спрабуеце зразумець, што канфлікт трэба гасіць. (…) Усё роўна, хто націснуў. Важна, што канфлікт. Важна, што могуць збіць яшчэ. Вось што дрэнна», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0