У шахцёрскім раёне Данецкай вобласці па стане на 7.00 18 ліпеня ратавальнікам удалося знайсці целы 121 загінулага ў выніку падзення самалёта Boeing-777.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны паведамляе УНТАН.

«Да аварыйна-пошукавых работ прыцягнутыя ад ДСНС Украіны 95 чалавек асабовага саставу і 18 адзінак тэхнікі», — паведамляе ДСНС.

Ведамства адзначае, што на борце самалёта «BOEING 777-200» малайзійскага авіяліній, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур,

знаходзілася 298 чалавек, у тым ліку 15 членаў экіпажа.

Ратавальнікі падкрэсліваюць, што пошукавыя працы ўскладнены прысутнасцю узброеных баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?