Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Макейн, адзначаючы, што факты будуць устаноўлены ў ходзе расследавання, заявіў: «Але калі апынецца, што гэта вынік дзеянняў або сепаратыстаў, або самой Расіі, якія пераблыталі яго (грамадзянскі борт) з украінскім вайсковым самалётам, я думаю, што наступстваў для іх не абярэшся», — заявіў ён у эфіры амерыканскага тэлеканала MSNBC, перадае ўласны карэспандэнт Укрінформа.

Макейн падкрэсліў, што за апошнія некалькі тыдняў свет даведаўся, «чаго чакаць ад расійцаў або прарасійскіх апалчэнцаў».

На сайце Макейна з'явілася заява з заклікам да неадкладнай ваеннай падтрымкі Украіны.

«Гэта трэба пачаць неадкладна з прадастаўлення зброі, у тым ліку процітанкавых і супрацьпаветраных відаў зброі, пра што ўкраінскае кіраўніцтва неаднаразова прасіла. Гэта ганьба, што адміністрацыя ЗША па-ранейшаму адмаўляецца дапамагчы нашым украінскім партнёрам ваеннымі магчымасцямі», — падкрэсліў Макейн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?