Поўны кантроль над дзяржаўнай украінска-расійскай мяжой ўкраінскі бок пакуль не ўстанавіў, паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
«Казаць, што 100% мы ўжо кантралюем усю мяжу, мы пакуль што не можам і не будзем, таму што гэта будзе хлусня, мы гаворым як ёсць», — сказаў ён на брыфінгу ў пятніцу.
Па словах Лысенкі, каля Луганска «замкнёна кальцо, каб тэрарысты ўжо не маглі атрымліваць зброю, боепрыпасы і дапамогу звонку».
У той жа час ён падкрэсліў, што «у нас ёсць яшчэ ўчасткі, на якіх вядуцца баі».
Лысенка таксама адзначыў, што баевікі вядуць агонь, у тым ліку па жылых кварталах населеных пунктаў і ў бок тэрыторыі РФ.