Рэсурс Russia Today ў сваім паведамленні за 17 ліпеня працытаваў нейкага Карласа, назваўшы яго іспанскім дыспетчарам, які нібыта працуе ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль».

Па словах гэтага Карласа, перад знікненнем Боінга побач з ім ляцелі ўкраінскія ваенныя самалёты. Паведаміў пра гэта ён праз твітэр (у якім, дарэчы, можна было знайсці і рэпост з Russia Today у тым ліку).

Цяпер яго рахунак, на які ідзе спасылка https://twitter.com/spainbuca, ужо не актыўны. На яго зайсці нельга, хоць ён усё яшчэ прабіваецца ў пошуку.

Аднак, як паведамілі рэсурсу StopFake ў прэс-службе Украэраруху, дыспетчара c такім імем ва Украіне няма. Аляксей Пясцернікаў, намеснік генеральнага дырэктара з аэранавігацыі Украэраруху пацвердзіў, што ўсе дзейсныя дыспетчары Украэраруху, якія працуюць па ўсёй Украіне, з'яўляюцца грамадзянамі Украіны.

Таксама, згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі адносна арганізацыі і правядзення адбору кандыдатаў для праходжання пачатковай падрыхтоўкі дыспетчараў кіравання паветраным рухам ва Украіне, да падрыхтоўкі дапускаюцца выключна грамадзяне Украіны (гл. пункт 2.3, дзе асобна ідзе падзагаловак «Грамадзянства»). Гэта значыць неукраинца не дапусцяць нават да падрыхтоўкі, не тое што да атрымання пасведчання, без якога асоба не будзе мець магчымасці працаваць дыспетчарам ва Украіне.

Украінскае грамадзянства таксама згадваецца ў Правілах выдачы пасведчанняў авіяцыйнаму персаналу ва Украіне, зацверджаных Міністэрствам Транспарту Украіны (пункт 4.26).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?