18.07.2014 / 16:44

Гіркін: Трупы ў малазійскім «Боінгу» — «нясвежыя», памерлі некалькі сутак таму 75

Адзін з лідараў тэрарыстаў «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін) заяўляе, што большасць пасажыраў самалёта «Боінг-777» малазійскіх авіяліній, збітага ўчора ўвечары тэрарыстамі, былі мёртвымі задоўга да катастрофы.

Словы Гіркіна прыводзіць адзін з рупараў тэрарыстаў «Русская весна».

«Паводле дадзеных людзей, якія збіралі трупы, значная частка трупаў — «нясвежая»: людзі памерлі да некалькіх сутак таму. За поўную дакладнасць дадзенай інфармацыі не ручаюся — вядома ж, неабходна заключэнне судмедэкспертаў».

На заўвагу аб тым, што дадзеная версія выглядае, мякка кажучы, непраўдападобнай, тэрарыст заявіў: «Па-першае, далёка не ўсе людзі ў самалёце былі мёртвыя да падзення. Па-другое, у самалёце была выяўлена вялікая колькасць медыкаментаў, сыроваткі крыві і іншага, што нехарактэрна для звычайнага лайнера. Падобна на тое, што меў месца медыцынскі спецгруз. Па-трэцяе, ні на чым не настойваю (пакуль). Проста літаральна зараз гутарыў з двума людзьмі, якія асабіста збіралі трупы адразу пасля падзення (абодва — з Шахцёрска і прыбылі на месца менш чым праз паўгадзіны пасля катастрофы). З іх слоў і пішу. Яны падкрэслілі, што мноства трупаў аказаліся «зусім бяскроўнымі» — як быццам кроў згарнулася задоўга да катастрофы. Таксама адзначалі і наймацнейшы трупны пах, адзначаны многімі мясцовымі жыхарамі — такога паху ў любое надвор'е за паўгадзіны ўтварыцца не магло, а надвор'е ўчора была пахмурнае, не занадта гарачае».

Ён таксама дадаў: «Пілоты, натуральна, былі цалкам жывыя — уся кабіна (а пярэдняя частка захавалася добра) была літаральна залітая іх крывёй».

0
Парфюмер / Адказаць
18.07.2014 / 16:49
Пачакаем, які пах са Стралкоўцаў утворыцца!
0
? / Адказаць
18.07.2014 / 16:50
Ён звар'яцеў?
0
Не мой афарызм / Адказаць
18.07.2014 / 16:50
Чым неверагодней хлусня, тым лягчэй вераць у яе людзі.
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру