У крушэнні самалёта Boeing 777 загінуў 60-гадовы прафесар Джозэф Ланж, піянер у галіне даследаванняў СНІДу і экс-прэзідэнт Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам (IAS), перадае The Huffington Рost.

Паведамляецца, што на борце таксама была жонка Ланжа Жаклін і пяць дачок. Ланж прысвяціў сваё жыццё даследаванню ВІЧ, пачаўшы пошукі лекаў ў 1983 годзе. Ён вёў пілотныя даследаванні антывіруснай тэрапіі, а таксама шукаў спосабы прадухілення перадачы віруса ад маці дзіцяці.

«Радасцю супрацоўніцтва з Джозэфам было тое, што ён заўсёды прыносіў свежы погляд на праблему, і ён ніколі не прызнаваўся, што нешта немагчыма», — сказаў прафесар Дэвід Купер, калега Ланж.

Прафесар Ланж быў аўтарам 350 артыкулаў у навуковых часопісах. У апошні час Ланж кіраваў дэпартаментам глабальнай аховы здароўя ў Акадэмічным медыцынскім цэнтры універсітэта Амстэрдама, а таксама быў выканаўчым дырэктарам па навуцы ў амстэрдамскім інстытуце глабальнага аховы здароўя і развіцця.

Усяго на борце Boeing 777 былі каля 100 удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе са СНІДам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?