18.07.2014 / 17:31

Шакуючае інтэрв’ю намесніка міністра сувязі Расіі тэлеканалу «Дождь» 19

Прапануем увазе чытачоў «НН» фрагмент інтэрв’ю з намеснікам міністра сувязі Расіі Аляксеем Воліным датычна праяваў прапаганды ў СМІ. У гутарцы бяруць удзел галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» Міхаіл Зыгар, тэлекарэспандэнты канала Ліка Крэмер і Антон Жалноў.

Зыгар: Аляксей Канстанцінавіч, вельмі цікава, Вы сказалі пра расейскае тэлебачанне і пералічылі каналы, якімі Вы можаце ганарыцца. Немагчыма не ўзгадаць у звязку з гэтым адну з апошніх навінаў, скандал, які выклікаў нядаўні рэпартаж у эфіры Першага канала, калі Першы канал паказаў інтэрв’ю з уцякачкай з Славянска па імені Галіна Пышняк, якая распавяла пра тое, што нібыта ў горадзе Славянск ўкрыжавалі трохгадовага хлопчыка. Гэтая інфармацыя была шматкроць абвергнутая ўсімі расейскімі журналістамі, якія працавалі ў гэтым горадзе, і ўсімі сусветнымі журналістамі, усімі жыхарамі горада, якія ні да, ні пасля не бачылі такога факту. Тым не менш, гэта ні разу не было абвернута Першым каналам, ніякіх выбачэнняў не было прынесена. На думку многіх прадстаўнікоў журналісцкага цэху, гэта роўна ўкладваецца ў тое, пра што Вы казалі, што адбываецца заняпад журналісцкага прафесіяналізму і якасці журналісцкай дзейнасці. Як Вы ацэньваеце гэты скандал, ці павінны панесці нейкае пакаранне тыя людзі, якія маюць да гэтага дачыненне?

Волін: Вам хочацца, каб Вашыя калегі панеслі пакаранне?

Зыгар: Нам хочацца перадусім Вашую пазіцыю пачуць.

Волін: Мая пазіцыя – усё нармальна. Першы канал браў інтэрв’ю, ён паказаў тое, што сказалі ў інтэрв’ю. Гэта цалкам адпавядае ўсім нормам, правілам і крытэрам журналісцкай этыкі. Ёсць чалавек, ён кажа. Сінхрон далі…

Крэмэр: Вы ж не будзеце адмаўляць, што мы зараз знаходзімся ў сітуацыі даволі сур’ёзнай медыйнай агрэсіі апошнія колькі месяцаў. Згодныя?

Волін: Так. Больш за тое, мы знаходзімся ў сітуацыі вельмі сур’ёзнай медыйнай агрэсіі, і мы знаходзімся ў сітуацыі досыць нецывілізаваных метадаў вядзення інфармацыйнага супрацьстаяння, у значнай ступені тое адбываецца з боку нашых партнёраў. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра беспрэцэдэнтныя рэчы, калі журналістаў спрабуюць ўключыць у нейкія санкцыйныя спісы, абмяжоўваюць іх свабоду перамяшчэння, забараняюць ім прыезд у іншыя краіны…

Крэмэр: То бок нагнятаць неабходна?

Волін: Вы называеце гэта нагнятаннем, а гэта называецца, па вялікім рахунку, нармальная журналісцкая эмоцыя.

Крэмэр: А журналісцкая эмоцыя ад прапаганды як адрозніваецца?

Волін: Вельмі проста. Прапаганда палягае ў тым, што вы ізалюеце грамадства ад любых альтэрнатыўных пунктаў гледжання і ўдзёўбваеце гэтаму грамадству толькі сваё гледзішча. Зараз ніякай прапаганды ў гэтым дачыненні няма, таму што колькасць меркаванняў вельмі разнастайная і вельмі вялікая… Калі мы паспрабуем заняць вельмі адцягненую сітуацыю датычна таго, што адбываецца ва Украіне, дык наш глядач канал не зразумее, і канал страціць у рэйтынгу. І ў Першага канала зробіцца такі ж рэйтынг, як у канала «Дождь», чаго Першы канал не хоча, таму што гэта будзе банкруцтва Першага канала.

Жалноў: А тое, што добраахвотнікі, якіх мы называем ці Вы называеце добраахвотнікамі, паглядзеўшы сюжэты дзяржаўнага тэлебачання, запісваюцца ў шэрагі, ідуць ваяваць, іх труны потым вяртаюцца на радзіму – гэта Вы таксама называеце нармальным асвятленнем хады падзеяў?

Волін: Вы толькі што самі сказалі, што калі людзі бачаць, якая адбываецца несправядлівасць, у іх узнікае нармальнае чалавечае жаданне – у вельмі многіх – прыняць удзел у ліквідацыі гэтай несправядлівасці. Трэба не казаць пра тое, што адбываецца ва Украіне? Чаму Вы лічыце, што менавіта праз тое, што яны паглядзелі сюжэт на тым ці іншым дзяржаўным канале… Я хачу сказаць, што тыя рэйтынгі, якія дэманструюць нашы вядучыя каналы, паказваюць, што грамадства акурат успрымае менавіта тую падачу матэрыялу, менавіта такі тон, які занялі нашыя вядучыя тэлевізійныя каналы. І невыпадкова, калі мы паглядзім на рэйтынгі і долі, мы бачым, што долі навінавых перадач на вядучых расейскіх каналах за апошнія колькі месяцаў павялічыліся практычна ўдвая … У нас на працягу гэтых месяцаў адбыўся ў значнай ступені нават адток публікі з інтэрнэту да тэлебачання. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што вельмі вялікая колькасць людзей стала выкарыстоўваць тэлебачанне як асноўную крыніцу атрымання інфармацыі аб навакольным свеце, а не інтэрнэт, што ў вельмі многіх было раней.

Жалноў: А з тэлеканалаў хто дае альтэрнатыўны пункт гледжання, на Вашу думку?

Волін: З агульнадаступных, напэўна, ніхто моцна альтэрнатыўны пункт гледжання не дае, хаця б з тае прычыны, што яны думаюць пра свой рэйтынг… Той канал або тое СМІ, якое сёння зойме не патрыятычнае гледзішча, проста апынецца эканамічна няўдалым, таму што ад яго адвернецца аўдыторыя.

Зыгар: Прабачце, я, здаецца, крыху заблытаўся ў тэрмінах. Вас пыталіся пра альтэрнатыўнае, а вы сказалі пра непатрыятычнае. Гэта значыць, альтэрнатыўнае гледзішча – яно апрыёры непатрыятычнае?

Волін: У гэтым няма ў мяне ні найменшага сумневу.

0
літвін / Адказаць
18.07.2014 / 17:36
Неўзброеным вокам відаць, што гэта жыд. Яшчэ ёсць аматары разважанняў пра "ўздым рускага свету"?...
0
Мордехай Вырвиглаз / Адказаць
18.07.2014 / 17:40
Возьмите это интервью, добавьте "русскую идею" от табачно-водочного патриарха Сирилла Гундяева, приправьте немного (хотя, по вкусу) прохановщиной - и вуаля, вот он русский человек 21 века. Во всей красе. 92%. Это средневековье, самое дремучее. Альбигойцы, исмаилиты и так далее. Их путь - аннигиляция, уничтожение всего живого. Без разбору, этот мир для них - ад. И все, что существует - это ад. Чужое. Они хотят в рай. А нам, мелким клеркам на службе рептилоидов, никто не верил до недавнего. Пасёрбаеце шчэ, панове "русского мира". Анягож.
0
райцэнтр / Адказаць
18.07.2014 / 17:42
У гэтага воліна акцэнт беларусаватніка
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру