Калінкавіцкі РАСК 16 ліпеня распачаў справу на падставе ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж, учынены групай асоб) у дачыненні да двух памочнікаў машыніста. У крадзяжы больш як 255 літраў дызельнага паліва падазраюцца 38-гадовы гамяльчанін і 25-гадовы жыхар Калінкавіч. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, крадзеж дызпаліва з лакаматыва грузавога цягніка адбываўся ў дарозе. Паводле версіі следства, адзін з памочнікаў машыніста зліваў паліва ў каністры і выкідаў іх па дарозе з лакаматыва, а саўдзельнік ехаў следам на машыне і падбіраў гэтыя ёмістасці. Усяго за адзін маршрут памочнікі машыніста паспелі выкрасці 12 каністраў, ці больш за 255 літраў дызпаліва.

Следства ўстанаўлівае, быў гэта адзінкавы выпадак ці такія крадзяжы адбываліся раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?