18.07.2014 / 22:16

Анатоль Капскі лічыць злачынствам абмежаванне зарплат топ-менеджменту футбольных клубаў 6

Старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў) Анатоль Капскі не згодны з заканадаўчым абмежаваннем зарплат топ-менеджменту клубаў. Пра гэта ён заявіў на сумесным пасяджэнні калегі Міністэрства спорту і турызму і выканкама Беларускай федэрацыі футбола 18 ліпеня. 

Паводле яго слоў, такія абмежаванні не стымулююць працу кіраўнікоў клубаў і прымушаюць сыходзіць у іншыя сферы дзейнасці. У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 383 ад 16 мая 2013 года «Аб некаторых пытаннях рэгулявання аплаты працы работнікаў клубаў па гульнявых відах спорту, якія атрымліваюць падтрымку» з улікам зменаў, унесеных пастановай № 176 ад 28 лютага 2014 года, максімальная зарплата кіраўніка клуба не можа перавышаць 17 млн. рублёў. Як заявіў Капскі, у беларускім футболе ёсць унікальныя кіраўнікі, якія вартыя вялікіх грошаў, і сам ён гатовы даплачваць такім людзям з уласнай кішэні, каб іх утрымаць у клубе. «У нас дырэктар атрымлівае тры тысячы долараў, і зараз я павінен панізіць яму зарплату да паўтары тысячы. Некаторыя нашы спецыялісты маюць зарплату вышэй, чым я як дырэктар завода БАТЭ. Можна, вядома, наняць дурняў і за пяць мільёнаў рублёў, але як яны будуць працаваць? Зарплата павінна стымуляваць, а ў нас усё абмяжоўваецца, ніхто не ведае, што будзе заўтра», — сказаў Капскі. 

Пастанову № 383 у цяперашняй рэдакцыі ён назваў «злачынствам». «Дакумент ні з кім не ўзгадняўся», — заявіў кіраўнік БАТЭ. 

Як паведаміў памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў, ініцыятыва абмежаваць зарплату кіраўнікам зыходзіла ад Аляксандра Лукашэнкі, «які быў праінфармаваны аб рэальнай сітуацыі ў клубах». Рыжанкоў растлумачыў, што кіраўнікі клубаў устанаўлівалі сабе высокія зарплаты за кошт сродкаў, якія выдзяляліся па лініі дзяржпадтрымкі. На думку чыноўніка, змяніць сітуацыю можна будзе паводле вынікаў года, калі клубы пачнуць зарабляць грошы — для Лукашэнкі гэта стане аргументам. 

Старшыня БФФ Сяргей Румас заявіў, што праўда ў гэтай спрэчцы ляжыць пасярэдзіне. «Напэўна, дзесьці перагнулі палку», — прызнаў ён, спаслаўшыся на эмоцыі пасля вывучэння нярадаснай фінансавай справаздачнасці клубаў.

0
Сашко Чорны / Адказаць
19.07.2014 / 09:09
Ничего,Толя. Пора и тебе спуститься с облаков. Сколько твои рабочие получают? Что твой завод выпускает? Ты знаешь сам- позорную продукцию... В мире не ахают от продукции БАТЭ... а ты в мячики гуляешь...
0
Мордехай В. / Адказаць
19.07.2014 / 10:45
Да, мне предлагали работу в одном спортивно-погонном обществе с совковым брендом, зарплата смешная. Судя по лицам, народ там несчастлив и ищет способ слевачить. нельзя делать эту профанацию стабильности.Есть рынок - тот самый мировой, если ограждать людей от него забором - безответственные дебилы будут. Их потом самих никто рад видеть не будет из соседей.
0
абазнаны / Адказаць
19.07.2014 / 11:02
Даўно пара спыніць з бюджэту ( з нашых з вамі грошай) карміць тлустых футбалістаў і хакеістаў зь іхнымі мэнэджарамі, раскрадаць нашыя падаткі на лядовыя і футбольныя палацы, але накіраваць гэтыя грошы ў райцэнтры трэнерам дзіцячых спартовых школ
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру