Сілы Антытэрарыстычнай аперацыі ўзялі пад кантроль паўднёва-ўсходнюю частку Луганска, заявіла прэс-служба Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Пры гэтым украінскія вайскоўцы разблакавалі аэрапорт Луганска.

«Міністр абароны генерал-палкоўнік Валерый Гелятэй далажыў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку аб тым, што Узброеныя Сілы Украіны ўзялі пад кантроль паўднёва-ўсходнюю частку горада Луганск. Таксама ўкраінскія вайскоўцы разблакавалі аэрапорт Луганска. Узброеныя Сілы працягваюць вызваленне населеных пунктаў Украіны ад груповак баевікоў», — сказана ў паведамленні.

Аперацыю правяла механізаваная 30-я брыгада.

Тры дні назад украінцы ўжо дайшлі да паўднёвага захаду горада і да аэрапорта, але былі вымушаны адступіць пад ударамі «Градаў».

Захоп паўднёвага ўсходу Луганска важны ў стратэгічным плане. Калі ўкраінцам ўдасца замацавацца там, будуць перарэзаны шляхі забеспячэння тэрарыстаў зброяй з Расійскай Федэрацыі. Менавіта ў паўднёва-ўсходнім кірунку праходзіць дарога Луганск — Краснодон — Ізварына — мяжа Расіі.

Жыхары Луганска паведамляюць у сацыяльных сетках, што ў дадзены момант ва ўсім горадзе чуваць аўтаматная і кулямётная страляніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0