Тэрарысты «Данецкай народнай рэспублікі» пачалі вываз абломкаў збітага самалёта Boeing-777 ў невядомым кірунку.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook (каля 11.15) паведаміў дарадца старшыні Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Канстанцін Батозскі.

«Раніцай баевікі падагналі да месца падзення малазійскага лайнера цяжкія краны і грузавікі і прыступілі да эвакуацыі абломкаў самалёта ў невядомым кірунку», — напісаў ён.

Таксама Батозскі паведаміў: «За ноч тэрарысты перавезлі з месца катастрофы 37 целаў загінуўшых у Данецкае абласное бюро судова-медыцынскай экспертызы (праспект Ільіча, 14, тэрыторыя шпіталя Калініна). Урачы працуюць пад кантролем ўзброеных людзей у масках, ачапілі будынак».

«Я не ведаю, як класіфікаваць гэтыя дзеянні. Я не ведаю, ці ёсць у КК артыкул за крадзеж рэшткаў чалавечых целаў. Я не ведаю, ці ёсць у тэрарыстаў хоць доля розуму, спагады і чалавечнасці. Прашу ўсіх па магчымасці перашкодзіць гэтаму злачынству», — напісаў дарадца губернатара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?