18 ліпеня ўранку ўкраінскія войскі перарэзалі дарогу, што звязвае Севераданецк і Луганск. Гэта адбылося ў раёне Славянасербска, пацвердзілі рэсурсы, блізкія да ДНР і ЛНР. Спробы баевікоў прарваць колца поспеху не мелі.
У дадзены момант аблога гарадоў працягваецца.
Баевікі маюць у гарадах моцны гарнізон на чале з палявым камандзірам «Мазгавым». Як і на заходнім флангу ў Славянску і на паўднёвым флангу ў Снежным, на паўночным флангу ў Севераданецку, а таксама ў саміх Луганску й Данецку, ядро штурмавых груп склалі расійскія спецназаўцы.
Севераданецк і Лісічанск маюць вялікае стратэгічнае значэнне. Не толькі таму, што трымаюць з поўначы, у сярэднім цячэнні Северскага Данца, подступы да Данецка і Луганска.
Рэч яшчэ і ў тым, што ў Лісічанску месціцца нафтаперапрацоўчы завод «Роснефті», а ў яго рэзервуарах ёсць значныя рэшткі нафтапрадуктаў. Яны, дарэчы, у выніку баявых дзеянняў загарэліся. Слупы дыму бачныя за 30 км ад месца падзей.
Два дні ўкраінскія артылерыя метадычна абстрэльвае пазіцыі баевікоў на ўскрайкаў аточаных гарадоў.