Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што прычынай нядаўняй катастрофы ў мэтро і гібелі людзей стаў не тэхнічны збой, а недахоп дысцыпліны ў асобных супрацоўнікаў мэтрапалітэну.

Аварыя на Арбацка-Пакроўскай лініі адбылася раніцай 15 ліпеня. З рэек сышлі тры вагоны цягніка на адрэзку шляху паміж станцыямі «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар».

Ахвярамі катастрофы сталі 23 чалавекі, многія дзясяткі апынуліся ў шпіталях, некаторыя зь іх — у цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?