20.07.2014 / 15:02

СБУ: Тэрарысты хаваюць «чорныя скрынкі» з «Боінга» АЎДЫЁПЕРАХОП 12

Служба бяспекі Украіны распаўсюдзіла аўдыё, на якім чуваць перамовы баевікоў, якія знаходзяцца на месцы крушэння самалёта.

Так, адзін з суразмоўцаў, якога СБУ ідэнтыфікавала як камандзіра батальёна «Усход» тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандра Хадакоўскага, цікавіцца, ці знайшлі «чорныя скрыні».

«Давай, аператыўна, Масква цікавіцца, дзе «чорныя скрыні». Дакладвай мне, трэба аператыўна даведацца», — кажа ён.

Затым баявік пытаецца, хто знаходзіцца на месцы, ці ёсць там людзі Стралкова.

«Нашых таварышаў зверху вельмі цікавіць лёс «чорных скрынь». Гэта па Маскве», — паўтарае Хадакоўскі.

Ён настойвае на тым, што яны не павінны патрапіць «у чужыя рукі», у тым ліку і АБСЕ.

0
Мінак / Адказаць
20.07.2014 / 15:21
дык іх жа ўжо 2 дні як знайшлі.
0
kiлаваты / Адказаць
20.07.2014 / 15:40
радиоперехваты для дураков; не поверю ни за что, что всё идёт открытым текстом...
0
Мiкола / Адказаць
20.07.2014 / 17:24
Пасля роліка з казакамі з блок-паста, якія збілі самалёт пад Енакіева, гэтыя запісы сабе цалкам дыскрэдытавалі.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру