20.07.2014 / 22:07

Сёння ў беларускіх касцёлах пачалі маліцца за мір ва Украіне 13

Да гэтага заклікае Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі. «Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне, — гаворыцца ў звароце Канферэнцыі біскупаў. — Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну. Просім святароў, усіх вернікаў і людзей добрай волі, каб гэтая інтэнцыя стала для кожнага прыярытэтнай справай, а асабліва каб яна знайшла месца ў агульнай малітве, якую ўзносім да Усемагутнага Бога падчас святых Імшаў.

Падтрымліваючы ўкраінскі народ ў яго змаганні за свабоду і тэрытарыяльную незалежнасць, верым, што наш малітоўны зварот да Бога, для якога няма немагчымых рэчаў, паспрыяе спыненню канфліктнай сітуацыі, прынясе мір і згоду і дапаможа ў будаванні новага ладу ва Украіне.

Сваёй малітвай мы ахопім усіх ахвяр братазабойчага канфлікту, асабліва тых, хто бязвінна загінуў у апошнія дні, – нашых братоў і сясцёр. Будзем маліцца таксама за ахвяр авіякатастрофы на ўсходзе Украіны.

Браты і сёстры, у такой нестабільнай сітуацыі, якая змяняецца з гадзіны на гадзіну, няхай у нашых сем’ях, парафіях, супольнасцях не будзе недахопу ў жэстах духоўнай салідарнасці і еднасці з нашым братнім украінскім народам», — гаворыцца ў звароце.

0
я / Адказаць
20.07.2014 / 23:18
И тольки касьцёл у серабранцы други раз игнорыць малитву за украину. Баяцца,видаць, згубиць цёплыя месцы... А Адзин святар нават калисьци прамовиу супраць украины. Замест малитвы. Вось як бывае...
0
Тарас Бульба / Адказаць
21.07.2014 / 06:02
Толькі сёння? Ці не трэба было пачынаць маліцца крыху раней? Хаця гэта ж безнадзейна — калі сыны чалавечыя захацелі паўбіваць адно аднаго, нават сам Пан Бог не дапаможа.
0
Сашко Чорны / Адказаць
21.07.2014 / 06:50
Вернiкi- цынiкi.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру