Прычынамі названыя адсутнасць узгаднення «з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам», неадпаведнасць памяшкання, а таксама неадпаведнасць «патрабаванням Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўзмацненню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ды іншыя.
Гэткае нечаканае рашэнне аблвыканкама каментуе прадстаўнік Беларускага Хэльсінкскага камітэту, кансультант выдавецкага дома Павал Левінаў:
— Лічу рашэнне Віцебскага абласнога камітэту пра адмену рэгістрацыі бязглуздым. Паказаная недальнабачнасць і нізкая кваліфікацыя працаўнікоў аблвыканкама: спачатку прымаюць рашэнні — потым іх адмяняюць.
Левінаў называе падобную мітусню выканаўчага органа незразумелай, а адмову ў рэгістрацыі незаконнай:
— Мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне.
У выніку адмены дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікла пагроза закрыцця газеты «Віцебскі кур’ер».