Новапрызначаны міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан заклікаў Уладзіміра Пуціна «зысці з усходняй Украіны». Пра гэта гаворыцца ў артыкуле The Independent, піша LB.ua.

Майкл Фэлан (злева). Фота The Independent.

Майкл Фэлан (злева). Фота The Independent.

Майкл Фэллон, які быў прызначаны Дэвідам Кэмеранам ў аўторак, абвінаваціў Расею ў «спансаванні тэрарызму» і падтрымцы прамаскоўскіх сепаратыстаў, на якіх ляжыць віна за знішчэнне самалёта Malaysian Airlines.

«У выпадку, калі Расія з'яўляецца галоўным вінаватым, мы можам прыняць далейшыя меры супраць яе і даць зразумець, што гэты від арганізаванай вайны зусім непрымальны. Гэта спансаванне тэрарызму ў дачыненні да жыхароў усходняй Украіны», - дадаў ён.

Паводле яго слоў, Пуцін павінен «адвесці свае войскі ад мяжы і спыніць умяшальніцтва». «Яны павінны сысці з усходняй Украіны і пакінуць Украіну ўкраінцам», — дадаў Фэллон.

Фэлан таксама прызнаецца, што раней Брытанія не дастаткова эфектыўна дзейнічала ў вырашэнні канфлікту ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?