Баевікі «ЛНР» на тры дні «забаранілі» жыхарам Луганска карыстацца аўтамабілямі і іншымі відамі наземнага транспарту, пачынаючы з 21 ліпеня.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным «загадзе» баявікоў, падпісаным важаком тэрарыстаў Валерыем Болатавым.

«З 00.00 гадзін 21 ліпеня па 00.00 24 ліпеня забараніць перамяшчэнне аўтамабільнага і іншага наземнага транспарту ў межах горада Луганска за выключэннем маршрутных таксі (з 6.00 да 21.00), спецмашын арміі ЛНР, выратавальных службаў, транспартных сродкаў дастаўкі харчавання для патрэб горада», — гаворыцца ў загадзе.

Акрамя таго, тэрарысты, пачынаючы з 21 ліпеня, збіраюцца перакрыць усе ўезды ў Луганск, нібыта для таго, каб «лавіць дыверсантаў», якія дзейнічаюць у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?