Сілы АТА ў Луганску адрэзалі баевікоў ад крыніц забеспячэння, паведамляе прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў Facebook.

«Разумеючы гэта, яны аказваюць люты супраціў. Аэрадром Луганска забяспечаны боепрыпасамі, матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі, што ў корані мяняе сітуацыю. Сілы баевікоў былі адціснуты ад аэрадрома.

Таксама сілы АТА часткова заблакавалі горад Лісічанск. Разумеючы гэта, баевікі на працягу ночы зрабілі некалькі спробаў выхаду. У выніку баявых сутыкненняў была знішчана тэхніка і жывая сіла праціўніка.

Каля 30 чалавек ўзятыя ў палон.

З поўначы узяты пад кантроль перыметр паблізу населенага пункта Рубежнае», — паведамілі ў прэс-цэнтры, адзначыўшы, што зараз падраздзялення Нацыянальнай гвардыі і Узброеных Сіл Украіны праводзяць мерапрыемствы па ачыстцы тэрыторыі.

У прэс-цэнтры таксама адзначаюць, што сціскаецца кола вакол Горлаўкі і Данецка.

Занятая значная тэрыторыя паміж Арцёмаўскам, Горлаўкай, Канстанцінаўкай.

У Денецку ідуць баі, 21 ліпеня. Фота Reuters.

У Денецку ідуць баі, 21 ліпеня. Фота Reuters.

«У Данецку ў квадраце Чырвонаармейскай шашы — вул. Маршала Жукава — вул. Стратанаўтаў — вул. Арцёмаўская вядуцца баявыя дзеянні», — паведамляе сайт гарсавета Данецка раніцай 21 ліпеня.

«Просім жыхароў, якія пражываюць у дадзеным квадраце, не выходзіць на вуліцу і не пакідаць межаў сваіх дамоў і кватэр», — пішуць прадстаўнікі гарсавета.

«Пашыраецца зона кантролю вакол аэрадрома Данецк, што таксама (…) істотна падрывае пазіцыі баявікоў. У цэлым, у трох кірунках сілы АТА валодаюць сітуацыяй і нарошчваюць перавагу», — паведамілі ў прэс-цэнтры АТА.

У той жа час, баевікі працягваюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. «Найбольш складаная абстаноўка захоўваецца ў раёнах населеных пунктаў Данецк, Луганск, Краснодон, Папасная і ў памежнай зоне», — паведамілі ў прэс-цэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?