Фота akd.by

Фота akd.by

Міністэрства эканомікі Беларусі загадала ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» знізіць кошты на паўфабрыкаты з мяса птушкі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Прадпісанне аб зніжэнні цэн на паўфабрыкаты з мяса птушкі (аднаўленні ўзроўню цэн, што дзейнічалі да 21 мая 2014 года, з улікам магчымага абгрунтаванага іх павышэння) вынесена па выніках разгляду сітуацыі, якая тычыцца рэзкага павелічэння адпускных цэн на дадзеную прадукцыю ў маі 2014 года.

Дадзенае рашэнне прынята для спынення парушэння антыманапольнага заканадаўства, бо ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» не прыняло мер па зніжэнні цэн у адпаведнасці з лістом-папярэджаннем аб яго ліквідацыі.

Раней аналагічныя прадпісанні былі вынесеныя ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СТАА «Вітконпрадукт», ААТ «Смалявічы Бройлер» і СЗАТ «Сервалюкс» (філіял «Сервалюкс Агра»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?