Прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (IСАО) прыбылі ў Кіеў для расследавання авіякатастрофы малазійскі самалёта.

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў авіяцыйнай галіне ў панядзелак перадае Інтэрфакс-Украіна.

Дэлегацыя прыбыла ў складзе трох экспертаў арганізацыі.

Ужо ў панядзелак адзін з экспертаў адправіцца на месца катастрофы.

Учора, 20 ліпеня, прэм'ер-міністр самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Барадай заявіў, што перадасць «чорныя скрыні» з лайнера Malaysia Airlines толькі спецыялістам IСАО. Пра гэта, як паведамляе агенцтва РІА Навіны, ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Данецку.

Паводле словаў Барадая, перадаваць «чорныя скрыні» Украіне ў ДНР не плануюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?