Марсэль ван Хемерт. Фота з Facebook. 

Афіцэр Каралеўскіх узброеных сіл Нідрландаў Марсэль ван Хемерт напісаў адкрыты ліст да міністра абароны краіны Жанін Хеніс-Пласшэрт з заклікам адправіць галанскіх вайскоўцаў ва Украіну, на месца падзення «Боінга» авіякампаніі «Malaysian Airlines», што быў збіты ў мінулую пятніцу.

«Шаноўная спадарыня Жанін Хеніс-Пласшэрт,

Пасля катастрофы рэйса MH17 прайшло ўжо чатыры поўныя жалобы, смутку і спачування дні.

Парэшткі самалёта і целы загінулых раскіданыя ў радыюсе многіх кіламетраў на тэрыторыі, кантроль над якой аспрэчвае войска Украіны і прарасійскія сепаратысты.

Шаноўная міністр, тое, што адбываецца з целамі нябожчыкаў, сярод якіх амаль 200 грамадзянаў Нідэрландаў, ёсць найвялікшай непавагай і асбалютна непрымальна.

АБСЕ спрабуе ўзяць кантроль над сітуацыяй у свае рукі.

Тым часам, у сацсетках гучаць заклікі да рэальных дзеянняў.

Шаноўная міністр, я прашу вас выкарыстаць ваш уплыў на прэм'ер-мінтстра Рутэ з мэтай як мага хутчэй арганізаваць камандзіроўку — вядома, узгодненую з афіцыйнымі ўкраінскімі ўладамі — галандскага войска ва Усходнюю Украіну, каб усімі магчымымі і неабходнымі сродкамі узяць сітуацыю пад кантроль і прасачыць за паважлівым стаўленнем да ахвяр.

Гэта меншае, што мы можам зрабіць для нашых суграмадзян, якія загінулі ў выніку злачыннага ідыятызму», — напісаў Марсэль ван Хемерт у Facebook.

У канцы ліста афіцэр падкрэслівае, што галандскія вайскоўцы добра ўсведамляюць свае абавязкі і будуць дзейнічаць толькі згодна з загадам камандвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?