21.07.2014 / 14:30

Пуцін збірае Раду бяспекі для абмеркавання пытанняў «суверэнітэту і цэласнасці Расіі» 59

«22 ліпеня пад старшынствам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Пуціна адбудзецца пасяджэнне Рады Бяспекі Расійскай Федэрацыі, на якім плануецца разгледзець комплекс пытанняў, звязаных з забеспячэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-служба Крамля, перадае ria.ru.

nn.by

0
Пытаннечка / Адказаць
21.07.2014 / 14:35
А хто пагражае Расіі? Гэта з-за таго, што Расіі не даюць захапіць Украіну, дык пацярпее "суверэнітэт і тэрытаряльная цэласнасць Расіі"???
0
Lawyer / Адказаць
21.07.2014 / 14:39
Даешь "железный занавес"!))
0
Уладзімір Скрабатун / Адказаць
21.07.2014 / 14:41
Згадалася мне сярэдзіна 1990-х. Толькі што Лукашэнка абраўся прэзідэнтам… Я на тым часе збіраў успаміны старажылаў з гісторыі Глыбокага. Часта, па суседству, наведваў сям’ю Бацяноўскіх. В.п. Альберт Бацяноўскі быў сябрам падпольнай арганізацыі Саюз Беларускіх Патрыётаў і стаўся за тое вязнем ГУЛАГу. Яго жонка Яніна Бацяноўская была і ёсць добрым апавядальнікам. Шмат назваў вуліц Глыбокага 1930-х гг (за “польскім” часам) я спраўдзіў менавіта ў яе. -- Беларусы абралі свайго цара!—кажа спадарыня Яніна. – А ведаеце, яшчэ ў 1930-я гг Пётра Глаўніцкі, наш сусед, прадказваў такое: -- “Беларусь стане самастойнай дзяржавай! Але гэта будзе нядоўга, бо выберуць беларусы цара, а ён Беларусь прадасць чужынцам! -- Расея разваліцца – ад яе застанецца сем губерняў". Яшчэ ён прадказваў Другую сусветную вайну – “і з’явіцца новы Напалеон, які ізноў пойдзе вайной на Маскву (то бок – Гітлер). Нажаль, тады інтэрнет быў у зародку, і гэтая інфармацыя была толькі ў мясцовай газеце, аднак гэтай інфармацыяй тады зацікавілася і “Камсамольская Правда в Беларуси”, прасіла дазволу скарыстацца. У мінулым годзе (прайшло 20 гадоў), наведваючы Вільню сустрэўся з адным земляком, які там жыве. Ён займаецца гісторыяй, нарабіў у архівах шмат фотаў дакументаў. Імя Пётры Глаўніцкага ізноў усплыла – ён недзе ў 1925 г напісаў заяву глыбоцкім польскім уладам, што дае згоду аддаць пад беларускую школу адзін з пакояў сваёй хаты… Школу адкрылі, нават захаваліся спісы вучняў і заявы бацькоў аддаць сваіх дзяцей у беларускую школу – з вуглавой пячаткай Таварыства Беларускай Школы. Дык ці разваліцца Расея на сем губерняў?
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру