21.07.2014 / 20:45

Бразільскі футбаліст Эдмар атрымаў позву ва ўкраінскае войска 5

Паўабаронца «Металіста» і зборнай Украіны Эдмар паведаміў, што атрымаў позву ў войска.

«Я звярнуўся ў клуб, яны сказалі прынесці ім гэтую паперу — тады і будуць вырашаць гэтае пытанне. Я не ведаю, можа быць, хто-небудзь з маіх партнёраў па камандзе таксама атрымаў позву, але мне ніхто нічога не казаў.

Жонка мая вельмі спалохалася, але я яе супакоіў, сказаў, што ўсё будзе нармальна. Усім займаецца клуб, я ж увесь час трэніруюся, хутка старт чэмпіянату.

Калі б раптам сапраўды прыйшлося ісці ў войска, я не ведаю, што б я рабіў. Адзінае, што я ўмею добра — гуляць у футбол», — сказаў Эдмар.

Эдмар атрымаў грамадзянства Украіны ў 2011 годзе. З тых часоў натуралізаваны бразілец правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Украіны.

0
Lawyer / Адказаць
21.07.2014 / 22:07
Скачи высоко от радости, если ты не москаль, бразилец! Тебе выпала честь повоевать за миллиарды Вальцмана-Коломойского!))))
0
сябра мясцовых змагароу / Адказаць
21.07.2014 / 22:09
Думал, что получится хоть в какой-то сборной в состав попасть, а тут такая неприятность)) служи честно, неофит-украинец)
0
Игар / Адказаць
21.07.2014 / 22:29
За грошы прыехау, идзи за новую Радзиму памираць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру