21.07.2014 / 21:48

Франсуа Аланд ажэніцца з акторкай Жулі Гае ў дзень свайго 60-годдзя 14

Хутка Францыю накрые хваля ўрачыстых мерапрыемстваў. Прэзідэнт краіны Франсуа Аланд адсвяткуе адначасова дзве падзеі — сваё 60-годдзе і вяселле. Магчыма, такім чынам Аланд вырашыў зэканоміць, каб не запрашаць гасцей двойчы.

Як паведамляе Le Parisien, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд плануе ажаніцца са сваёй сяброўкай — акторкай Жулі Гае. Цырымонія можа адбыцца 12 жніўня, менавіта ў гэты дзень Франсуа Аланду спаўняецца 60 гадоў. Дзесяцідзённы адпачынак у Аланда пачнецца 5 жніўня. Таму ўрачыстасці можна правесці, не адцягваючыся на дзяржаўныя справы.

Паведамляецца, што вырашыцца на адказны крок і парваць з халасцяцкім жыццём Аланда папрасілі сябры Сацыялістычнай партыі Францыі, якую той узначальвае, каб стварыць «больш стабільны і рэспектабельны імідж». На думку прадстаўнікоў партыі, пасля разрыву Аланда з грамадзянскай жонкай Валеры Трыервейлер яго асабістае жыццё стварае ўражанне таямнічай, таму негатыўна адбіваецца на ўспрыманні вобразу прэзідэнта.

Між тым у ходзе выступлення 14 ліпеня, калі Францыя адзначае Дзень узяцця Бастыліі, Франсуа Аланд не захацеў казаць пра змены ў яго асабістым жыцці. Французскі лідар сказаў журналістам: «Калі ў мяне з'явіцца якая-небудзь інфармацыя, каб падзяліцца з вамі, я гэта абавязкова зраблю. Але ў мяне такой нагоды пакуль няма».

Шлюб з Жулі Гае стане першым для Франсуа Аланда. Яго адносіны з Валеры Трыервейлер і з Мары-Сегален Руаяль (Руаяль нарадзіла чацвярых дзяцей Аланду) не былі афіцыйна зарэгістраваныя. Жулі Гае ўжо была замужам за аргентынскім рэжысёрам Сант'яга Амігарэу, у пары ёсць двое дзяцей.

Жулі Гае ў свае 42 гады з'яўляецца вядомай у Францыі акторкай і прадзюсаркай. За сваю кар'еру яна знялася больш чым у 30 фільмах і серыялах. Інфармацыя аб тым, што прэзідэнт Францыі сустракаецца з Жулі Гае, у французскіх СМІ з'явілася 10 студзеня 2014 года.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
21.07.2014 / 22:17
Цікава, як ён глядзіць у вочы сваім дзецям?
0
Валацуга / Адказаць
21.07.2014 / 23:01
старыя вычварэнцы любяць акторак малодзенькіх.А я думаў што ен выйдзе замуж,бо для гэтага ж закон пра аднаполыя "шлюбы" працягнуў
0
ввв / Адказаць
21.07.2014 / 23:16
Мо ен гей, таму так са шлюбам усе цдяжка?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру